Гімн Малдовы
Гімн Малдовы — кампазіцыя «Limba noastră» («Лимба ноастрэ», «Наша мова») на вершы Аляксея Міхайлавіча Матаевіча (1888—1917). Аўтар музыкі — Аляксандр Крысця, аранжыроўка — Валянцін Дынга. «Limba noastră» стала гімнам Малдовы ў 1994 годзе. Раней гімнам была кампазіцыя «Deşteaptă-te, române!» («Прачніся, румын!»), якая дагэтуль з'яўляецца гімнам Румыніі.
Верш Матаевіча «Limba noastră» уключае ў сябе 12 строф, з якіх у гімн увайшлі толькі пяць.
Тэкст гімна[правіць | правіць зыходнік]
- Limba noastră-i o comoară
- În adîncuri înfundată
- Un şirag de piatră rară
- Pe moşie revărsată.
- Limba noastră-i foc ce arde
- Într-un neam, ce fără veste
- S-a trezit din somn de moarte
- Ca viteazul din poveste.
- Limba noastră-i frunză verde,
- Zbuciumul din codrii veşnici,
- Nistrul lin, ce-n valuri pierde
- Ai luceferilor sfeşnici.
- Limba noastra-i limbă sfîntă,
- Limba vechilor cazanii,
- Care o plîng şi care o cîntă
- Pe la vatra lor ţăranii.
- Răsări-va o comoară
- În adîncuri înfundată,
- Un şirag de piatră rară
- Pe moşie revărsată.
Верш Матаевіча «Limba noastră»[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню верш «Наша мова» быў апублікаваны ў газеце «Кувынт молдовенеск» 21 чэрвеня 1917 года. Аб жаданні напісаць верш аб «нашай мове» Матаевіч казаў увесну таго жа года ў адным з лістоў з Румынскага фронту (румынскае сяло Мэрэшэшты ў Карпатах). Задума была рэалізаваная ў чэрвені 1917 года. 17-га чэрвеня верш быў завершаны, на наступны дзень ён быў прачытаны аўтарам пры адкрыцці ў Кішынёве курсаў малдаўскіх настаўнікаў. Верш друкаваўся таксама ў часопісе «Кувынт молдовенеск» (1917, № 49, 21 чэрвеня, стар. 2) — бясплатным прыкладаннем да аднайменнай газеты, у часопісе «Шкоала молдовеняскэ» (1917, № 2—4, ліпень-верасень, стар. 94). У тым жа годзе твор было апублікавана ў запрутскай Малдове газетай «Neamul Românesc» ад 29 жніўня. У наступныя гады ён ўключаўся абсалютна ва ўсе выданні твораў Матаевіча, ажыццёўленыя ў акупаванай Бесарабіі і затым у Савецкай Малдове. Ім, па традыцыі, адчыняецца кожнае новае выданне. У 1930-я гады кампазітар Аляксандр Крысця пераклаў верш на музыку. У цяперашні час ён налічае мноства выданняў і публікацый, у тым ліку і асобнымі кніжкамі, вывучаецца ў малдаўскай сярэдняй школе.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Матаевіч А. М. Абранае. — Кішынёў: Литература артистикэ, 1988. — ISBN 5-368-00042-1.